• 11. Урбанізацыйныя працэсы ў гарадах і мястэчках ВКЛ у XV-XVI ст

  • May 24 2021
  • Durée: 33 min
  • Podcast

11. Урбанізацыйныя працэсы ў гарадах і мястэчках ВКЛ у XV-XVI ст

  • Résumé

  • У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у XV-XVI ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі шляхамі папаўнялася гарадское насельніцтва і якім чынам паўплывала на гэта прыняцце гарадамі магдэбургскага права? Якія функцыі выконвалі гарады ВКЛ? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні слухайце ў 11 эпізодзе падкаста "Гісторыя Беларусі"!

    Змест:

    00:00 - Прычыны урбанізацыйнага росту ў XV—XVI ст

    (Якія беларускія гарады існавалі ў “далітоўскі” перыяд , наколькі павялічылася іх колькасць да канца XVI ст. Характарыстыка новага этапу урбанізацыі, які распачаўся ў XV і працягваўся ў XVI ст. )

    07:55 - Асаблівасці новага урбанізацыйнага этапу

    (Нераўнамернасць фармаравання гарадской сетцы і фактары, якія на гэта паўплывалі. Вялікія, сярэднія гарады і мястэчкі. Рост колькасці насельніцтва ВКЛ. )

    17:18 - Шляхі папаўнення гарадскога насельніцтва

    (Паглынанне суседніх пасяленняў. Перасяленні і ўцекі сялян. Яўрэйскія аўтаноміі. Уплыў прыняцця магдэбургскага права на павялічэнне колькасці насельніцтва гарадоў. )

    25:56 - Функцыі гарадскіх пасяленняў

    (Рэлігійная, культурная, абарончая, гандлевая)

    Літаратура:

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/

    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q

    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel

    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory

    #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

    Voir plus Voir moins

Ce que les auditeurs disent de 11. Урбанізацыйныя працэсы ў гарадах і мястэчках ВКЛ у XV-XVI ст

Moyenne des évaluations de clients

Évaluations – Cliquez sur les onglets pour changer la source des évaluations.