У восьмым выпуску падкаста па гісторыі Беларусі мы даведаемся як і чаму ў першай палове XVI ст да Масквы перайшла ініцыятыва ў "збіранні" усходнеславянскіх зямель. Прасачым войны ВКЛ і Княства Маскоўскага дадзенага прамежку часу - захоп Смаленска маскоўскімі войскамі, Аршанская бітва, мяцеж Глінскага і г.д. Таксама разгледзем як, чаму і паміж кім ўтвараліся антыягелонскія кааліцыі і што адбылося з імі ў выніку. Таксама паглядзім, як ВКЛ абаранялася ад набегаў татар - пераможная Клецкая бітва, намаганні дыпламатаў ВКЛ і тактыка барацьбы з набегамі татар. Напрыканцы разгледзем тэрыторыю дзяржавы, становішча ў ей беларускіх зямель і дзяржаўны лад ВКЛ.
Змест
00:00 Пераход да Масквы ініцыятывы ў "збіранні" усходнеславянскіх зямель
(падтэмы: “Вечнае даканчанне” 1449г і яго наступствы, Курс Масквы на гегемонію ва Усходняй Еўропе, Непаслядоўнасць знешняй палітыкі ВКЛ, Перавага Масквы ў правядзенні ўсходняй палітыкі )
46:31 Вялікае Княства Літоўскае перад пагрозай антыягелонскіх кааліцый канца XV — пачатку XVI ст.
(падтэмы: Вытокі антыягелонскай кааліцыі, Узнаўленне ідэі саюзу супраць Ягелонаў і контрмеры ВКЛ, Поспехі дыпламатыі ВКЛ, Канец Тэўтонскага ордэна - Вынікі і ўрокі антыягелонскай кааліцыі)
01:18:44 Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV — першай трэці XVI ст.
(падтэмы: Пачатак ваенных дзеянняў і няўдачы ВКЛ; Пошукі рэваншу. Мяцеж Глінскага; Вайна 1512—1522 гг. Страта Смаленска. Бітва пад Оршай; Старадубская вайна. Усталяванне раўнавагі сіл)
02:15:07 Барацьба супраць татарскіх набегаў
(падтэмы: Узрастанне пагрозы з боку Крымскага ханства; Татарскія набегі на беларускія землі; Бітва пад Клецкам 1506 г. Спад інтэнсіўнасці паходаў татар; Комплекс мер ВКЛ па забеспячэнні бяспекі паўднёвых межаў)
02:48:44 Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіх зямель
03:10:10 Дзяржаўны лад ВКЛ
(падтэмы: Вялікі князь, Паны-рада, Вальны сойм )
Літаратурныя крыніцы:
1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.
2. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001
Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus
#Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі