• 9. Усталяванне фальварачна-паншчыннай сістэмы ў ВКЛ

  • Apr 19 2021
  • Durée: 3 h et 13 min
  • Podcast

9. Усталяванне фальварачна-паншчыннай сістэмы ў ВКЛ

  • Résumé

  • У 9 падкасце па гісторыі Беларусі мы даведаемся, чаму дзяржава была найбуйнейшым уласнікам зямлі у ВКЛ, як развівалася зямельная ўласнасць свецкіх і царкоўных феадалаў. Высветлім асаблівасці станаўдення фальварачна-паншчыннай сістэмы. Разгледзем сялянскую гаспадарку і павіннасці сялян. Даведаемся чаму пачалася аграрная рэформа 1557 года, больш вядомая як "Валочная памера", як і дзе яна развівалася на тэрыторыі Беларусі. Таксама абмяркуем запрыгоньванне сялянства і розныя віды барацьбы сялян супраць прыгнету.

    Змест:

    00:00 Умацаванне зямельнай уласнасці феадалаў
    (падтэмы: Дзяржава — найбуйнейшы ўласнік зямлі; Землеўладанне феадалаў; Царкоўная ўласнасць)

    39:11 Панская і сялянская гаспадаркі
    (падтэмы: Станаўленне фальварачна-паншчыннай сістэмы; Сялянская гаспадарка; Павіннасці сялян)

    01:51:01 Аграрная рэформа
    (падтэмы: Аграрныя мерапрыемствы ў дзяржаўных уладаннях; Рэарганізацыя сістэмы землекарыстання сялянства і яго павіннасці; Валочная памера ва ўладаннях свецкіх і духоўных феадалаў)

    02:22:37 Запрыгоньванне сялянства
    (падтэмы: Узмацненне асабістай залежнасці сельскага насельніцтва; Ператварэнне нявольнай чэлядзі ў прыгоннае сялянства, запрыгоньванне вольных «похожих» людзей; Заканадаўчае афармленне прыгоннага права)

    02:44:32 Сацыяльна-класавыя супярэчнасці і канфлікты
    (падтэмы: Скаргі на злоўжываіші феадалаў і ўраднікаў, адмовы сялян ад выканання павіннасцей; Пераходы вольных сялян, уцёкі — асноўная форма барацьбы сялянства супраць узмацненпя прыгнёту; Узброенае супраціўленне сялян )

    Літаратурныя крыніцы:

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

    #Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі

    Voir plus Voir moins

Ce que les auditeurs disent de 9. Усталяванне фальварачна-паншчыннай сістэмы ў ВКЛ

Moyenne des évaluations de clients

Évaluations – Cliquez sur les onglets pour changer la source des évaluations.